Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт адклікаў сертыфікат тыпу ў абедзвюх мадыфікацый самалётаў Boeing-737 (Classic і NG), эксплуатаваных расійскімі авіяперавозчыкамі.
Пра гэта паведамляе расійскі «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў адной з авіякампаній.
У Расавіяцыі «Інтэрфаксу» паведамілі, што паведамленне паступіла ў агенцтва па электроннай пошце.
«Арыгінальнага асобніка ў нас няма. Тым не менш, мы бачым неабходнасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю, якая склалася, таму заўтра ў Расавіяцыі адбудзецца нарада з удзелам авіякампаній-эксплуатантаў Boeing-737, старшыні МАК Таццяны Анодзінай і старшыні Авіяцыйнага рэгістра МАК Уладзіміра Бяспалава», — сказалі у Расавіяцыі.
Крыніца «Інтэрфакса» паведаміла, што МАК занепакоены бяспекай эксплуатацыі самалётаў гэтага тыпу. Суразмоўца дадаў, што гэтае рашэнне камітэта можа прывесці да аднамомантавага спынення ўсяго расійскага парку Boeing-737.
Boeing-737 з'яўляецца самым папулярным пасажырскім самалётам у свеце. У тым ліку, гэтыя самалёты складаюць аснову парку найбуйнейшых расійскіх авіяперавозчыкаў.