Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» аб'явіў на раніцу 7 лістапада збор пошукавай групы для вышуку вядомай беларускай лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай, трэнера БФСТ «Дынама».

Валанцёраў збіраюць у раёне станцыі метро «Уручча», на прыпынку грамадскага транспарту на выезд з горада.

Нагадаем, паводле інфармацыі следчых органаў ад 2 лістапада, з заявай аб знікненні жанчыны звярнуўся яе знаёмы. Ён расказаў, што 28 кастрычніка яна на асабістым аўтамабілі паехала дадому ў Заводскі раён Мінска, пасля чаго перастала выходзіць на сувязь.

Тады ж следства заявіла, што ёсць аб'ектыўныя звесткі, якія сведчаць аб крымінальным характары знікнення жанчыны. Падчас агляду месца жыхарства і аўтамабіля, што належаў ёй, знойдзены сляды, якія ў сукупнасці з іншымі сабранымі матэрыяламі ўказваюць на ўчыненне забойства. Была распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы мужчына 1987 года нараджэння. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?