Сучасныя Humvee (ад High Mobility Multipurpose Wheeled Vehicle — Высокамабільная шматмэтавая колавая машына) паступілі на ўзбраенне яшчэ ў 1985 годзе і ўдзельнічалі практычна ва ўсіх войнах і канфліктах, якія вяліся з тых часоў Амерыкай.

Humvee Марской пяхоты ЗША ў Афганістане. Фота wikimedia.org

Humvee Марской пяхоты ЗША ў Афганістане. Фота wikimedia.org

Пасля Вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе машына, якая рэгулярна трапляла ў аб'ектывы журналістаў, стала такой папулярнай, што ў 1992 годзе з'явіўся яе цывільны варыянт — Hummer.

Oshkosh L-ATV. Фота googleapis.com

Oshkosh L-ATV. Фота googleapis.com

Аднак за 30 (!) год эксплуатацыі вайскоўцы ЗША сфармулявалі шмат заўваг нават да такой аўтарытэтнай машыны.

З гэтай нагоды ў гэтым годзе Пентагон выдаў кантракт на $6,7 млрд для замены 17.000 аўтамабіляў, якія знаходзяцца на ўзбраенні. Кантракт атрымаў пераможца адпаведнага конкурсу — амерыканская кампанія Oshkosh.

Рэкламнае відэа Oshkosh, дзе паказана, як збіраюць L-ATV

Распрацоўка Oshkosh па праграме Joint Light Tactical Vehicle (Адзіная лёгкая тактычная машына) атрымала назоў L-ATV. Яна адрозніваецца лепшай бранёй, у тым ліку лепшай абаронай ад мін, большай вагападымальнасцю, гібрыднай трансмісіяй. Машына спажывае менш паліва, чым папярэднік.

Oshkosh L-ATV. Фота wikipedia.org

Oshkosh L-ATV. Фота wikipedia.org

Хуткасць руху па асфальтаванай дарозе — да 112 км/г. Машына мае экіпаж у 2 чалавекі (кіроўца і стралок), а таксама можа перавозіць у залежнасці ад мадыфікацыі ад 2 да 4 дэсантнікаў.

Узбраенне L-ATV можа мяняцца ў залежнасці ад задачы. На турэлі могуць стаяць звычайны ці буйнакаліберны кулямёты, аўтаматычны гранатамёт Mk 19 ці супрацьтанкавы ракетны комплекс BGM-71 TOW.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?