Фота Андрэя Лянкевіча

Кіраўніком ураду зноў стаў Сяргей Сідорскі. Ва ўрадавых кулюарах пагаворваюць, што прэм’ерам ён будзе «да першага «Белтрансгазу». Калі вырашана будзе «Белтрансгаз» аддаць, перад народам вінаватым выставяць Сідорскага. Калі вырашана будзе не аддаваць і вырастуць цэны на газ, вінаватым зноў жа выставяць Сідорскага.

Сам Сідорскі пачаў сваю дзейнасьць зь візыту на Кубу. Скамечанага наяўнасьцю невыязных чыноўнікаў на борце самалёта. А дзе ж ты набярэшся «выязных» у нашыя часы? Тым часам фармаваньне ўраду зацягваецца…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0