У пятніцу ўвечары на паўднёвым усходзе Масквы забіты лейтэнант паліцыі, які спыніў мінака для праверкі дакументаў.

«Сёння каля 19:10 на вуліцы Мар'інскі парк экіпаж патрульна-паставой службы УУС па Паўднёва-Усходняй акрузе сталіцы спыніў для праверкі дакументаў грамадзяніна, які нечакана зрабіў стрэл з невысветленай зброі ў лейтэнанта паліцыі, пасля чаго збег», — паведаміў кіраўнік прэс-службы ўпраўлення МУС па Маскве Андрэй Галіакбераў.

Пацярпелы супрацоўнік паліцыі быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ад атрыманага ранення сканаў.

Як заяўляюць у МУС, падазраваны ў нападзе на супрацоўніка паліцыі затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?