У Маскве правялі марш прысвечаны легендарнаму параду 1941 года. Па Краснай плошчы прайшлі 45 парадных разлікаў у форме адзення 1941 года. Марш скончыўся адкрыццём на Краснай плошчы музея ваеннай тэхнікі, які можна будзе наведаць да 17.00.

У маршы ўдзельнічалі больш за 5,5 тысяч чалавек, сярод якіх 21 ветэран-удзельнік парада 7 лістапада 1941 года з ліку 46, якія яшчэ жывыя, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы і Героі Працы Расіі, члены ўрада Масквы, дэпутаты, школьнікі.

Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года

Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года

«Тут, на Краснай плошчы, нашы дзяды і прадзеды нанеслі фашызму першы ўдар, і ўсяго толькі праз месяц адбылася першая вялікая ваенная перамога», — звярнуўся да ўдзельнікаў маршу мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Ваенны парад на Краснай плошчы адбыўся падчас абароны Масквы 1941 года і быў прымеркаваны да 24-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, у гэты час лінія фронту знаходзілася побач з горадам. Многія падраздзяленні пасля заканчэння парада адразу адправіліся на фронт. Дзень правядзення парада, 7 лістапада, з'яўляецца Днём вайсковай славы Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?