У суботу, 7 лістапада, Зянон Пазняк сустрэўся са сваімі чытачамі ў Вільні. Ён прадставіў некалькі кніг: «Сэсія незалежнасці», «Тэрра дэй», «Дарога» і «Оtczyzna wieczna» на польскай мове.
Людзей на сустрэчу прыйшло шмат, вольных месцаў у залі не засталося. На сустрэчы прысутнічаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Прыехалі беларусы, якія ваююць за Украіну.