Музей Напалеона Орды адкрыўся 7 лістапада на малой радзіме мастака і кампазітара ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА. Музей створаны ў вёсцы Варацэвічы, дзе калісьці быў родавы маёнтак Напалеона Орды.

Фота БелТА

Фота БелТА

Чатыры выставачныя залы раскажуць наведвальнікам пра жыццё і творчасць славутага земляка. Першая зала прысвечаная дзяцінству мастака і кампазітара, другая — яго шматграннай дзейнасці, 3-я і 4-я — спадчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0