Рэйсы з Мінска ў Егіпет 8 лістапада будуць выкананыя.
Фото avia.by
«Паважаныя пасажыры, мы працягваем выконваць чартарныя рэйсы ў Егіпет без змен. Заўтра, як і было запланавана, экіпажы авіякампаніі «Белавія» даставяць пасажыраў у Шарм-эль-Шэйх і Хургаду», — напісана ў мікраблогу авіякампаніі «Белавія» у сетцы Twitter.
МЗС Беларусі адзначае, што сітуацыя ў Егіпце, у тым ліку ў сталіцы дзяржавы Каіры, ў цэлым застаецца бяспечнай і кантраляванай для знаходжання з дзелавымі і іншымі мэтамі, перадае БелТА.