У новы ўрад Канады, сфарміраваны Ліберальнай партыяй, увайшло 15 мужчын і 15 жанчын. А міністрам абароны прызначаны прававерны сікх. Падпалкоўнік Харджыт Саджджан — баявы афіцэр, які тройчы служыў у Афганістане і адзін раз у Босніі.
Лібералы робяць стаўку на галасы жанчын і нацыянальных меншасцей. Сярод новых міністраў ёсць, напрыклад, і адна ўкраінка.
Генерал-губернатар Канады ўручае Саджджану ордэн за ваенныя заслугі (2014 год). Фота офіса генерал-губернатар Канады.
Саджджан насіў традыцыйны сікхскі цюрбан нават у часе службы. Фота з Твітара. Упершыню пост міністра абароны адной з краін Вялікай Сямёркі займае выхадзец з нацыянальных меншасцей.
У падпалкоўніка Саджджана двое дзяцей, ён іх таксама гадуе ў сікхскіх традыцыях. Акрамя таго, іх сям'я ахвяруе грошы на ўтрыманне чатырох сірот. Фота з Твітара.
Сікхі — рэлігійная група ў Індыі, якая складае большасць насельнікаў у штаце Пенджаб.