У Кітаі звольнілі тэлекаментатара, які заснуў у жывым эфіры. Дун Лу каментаваў нядаўні матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж «Рэалам» і ПСЖ. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, на 79-й хвіліне гульні тэлегледачы пачулі… храп.

46-гадовы тэлекаментатар пасля прынёс прабачэнні заўзятарам. Ён апраўдваўся, што матч пачаўся ў 3:45 па мясцовым часе, таму ён вельмі мала спаў і пад канец не вытрымаў.

Кіраўніцтва тэлеканала, нягледзячы на тое, што Дун Лу працаваў у іх каля 20 гадоў, вырашыла яго звольніць. Кітаец заявіў, што будзе працягваць каментаваць матчы, толькі ўжо праз свой блог у інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0