Міністр замежных спраў Уладзімір Макей паўдзельнічаў у здымках дакументальнага фільма «Нацыянальная бяспека. Каэфіцыент надзейнасці». Прэм'ера адбылася сёння на тэлеканале «Беларусь-1», перадае БЕЛТА.
«Беларусь у Еўропе нікому не стварае ніякіх праблем. Мы не прад'яўляем тэрытарыяльных прэтэнзій ні да каго з нашых суседзяў, і тым больш нікому з дзяржаў далёкай дугі. Беларусь з'яўляецца надзейным укладчыкам ў міжнародную бяспеку», — падкрэсліў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства. Паводле яго, Беларусь мае магчымасць рэалізоўваць напрамкі палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага характару, якія выгадныя для краіны.
Аўтары фільма, а гэта сумесны праект тэлекампаніі «ВаенТБ» і аналітычнага цэнтра ECOOM, распавядаюць малавядомыя і забытыя факты, прыводзяць экспертныя ацэнкі на гісторыю станаўлення беларускай мадэлі нацыянальнай бяспекі ў палітычнай сферы.
Асаблівасці знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі каментуюць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, дыпламаты, беларускія, расійскія і польскія палітолагі.
Так, Ігар Марзалюк, каментуючы вынікі мінскіх сустрэч «нармандскага чацвёркі» па сітуацыі на Украіне, адзначыў: «Беларусь дэманструе сваю міралюбную палітыку. Мінскія сустрэчы, якія адбыліся, дзякуючы асабістай ініцыятыве прэзідэнта Беларусі, МЗС, зацікаўленасці Еўрасаюза, прывялі да перамір'я, хай адноснага. Мы ўбачылі святло ў канцы тунеля». Сенатар асабліва падкрэсліў, што сустрэчы «нармандскага чацвёркі» спрыялі росту даверу да беларускай дзяржавы і сціранню стэрэатыпаў, якія тыражаваліся Еўрасаюзам на працягу апошніх 15 гадоў.
«Для майдана ў нас проста няма месца, не пойдзе наш народ на такія дзеянні», — дадае Мікалай Чаргінец.
Характарызуючы прыроду каляровых рэвалюцый, кіраўнік аналітычнага цэнтра ECOOM Сяргей Мусіенка адзначыў, што «гэта вайна за галовы і розум людзей, гэта іншы тып вайны». «Яна адбываецца цяпер, але мы пра гэта часта забываемся. Мы вельмі сур'ёзна і ўважліва ацэньваем сітуацыю ў свеце. Робім высновы з падзей у Лівіі, Сірыі», — сказаў ён.