У Беларусі 9 лістапада будзе воблачна з праясненнямі надвор'е.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па ўсходзе прагназуецца слабы туман. Днём таксама магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, днём — плюс 3-9 градусаў.

Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, ноччу з парывамі. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?