П'янага ахоўніка аўтастаянкі Мінскага механічнага завода імя Вавілава дасталі работнікі МНС са сцёкавага канала.

Вечарам 7 лістапада мужчына 1962 года нараджэння ўпаў у канал глыбінёй адзін метр і самастойна не мог выбрацца. З дапамогай падручных сродкаў ён быў транспартаваны ў машыну хуткай дапамогі. Як адзначае прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС, ахоўнік не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?