Сёння ў Мінску пачаліся IX Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.
БелТА
На лёдзе «Чыжоўка-Арэны» ў матчы адкрыцця турніру сезона-2015/2016 каманда прэзідэнта Беларусі сустракалася з хакеістамі Мінскай вобласці і атрымала перамогу з лікам 6:2 (1:0, 2:1, 3:1).
Аляксандр Лукашэнка зрабіў адну галявую перадачу.
Каманда Лукашэнкі 6 разоў станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў — у 2008, 2010, 2011, 2012, 2014 і 2015 гадах. У 2009 годзе першынствавала дружына Гомельскай вобласці, а ў 2013-м найлепшымі былі хакеісты Мінскай вобласці.