Як стала вядома радыё «Свабода», на памежным пераходзе Меднікі (Мядзінінкай) 8 пасажырскіх аўтобусаў стаялі пяць гадзін. Іх не прапускалі літоўскія памежнікі.
Легкавыя аўтамабілі прапускаюць без затрымкі.
Вялікая частка пасажыраў у аўтобусах вярталіся з канцэрта «Крамбамбулі», які адбыўся ў суботу, 7 лістапада, у Вільні і сабраў больш за 2,5 тысячы чалавек.