09.11.2015 / 09:08

Фані Ардан падчас прыезду на «Лістапад» папрасіла пра сустрэчу з Алексіевіч 6

Фані Ардан — ганаровая госця сёлетняга кінафестывалю «Лістапад» у Мінску. Знаную французскую акцёрку вельмі крануў цёплы прыём у Мінску. Калі яна выйшла на сцэну, уся зала апладзіравала ёй стоячы.

Акцёрка прывезла ў Мінск сваю другую рэжысёрскую работу «Дакучлівыя рытмы».

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Мінску Ардан папрасіла французскае пасольства арганізаваць ёй сустрэчу са Святланай Алексіевіч. Яна наведала пісьменніцу ў яе дома і папрасіла, каб Алексіевіч уключыла гісторыю кахання Ардан у адна са сваіх новых кніг.

Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 2015 год.

Алексіевіч не прысутнічала на цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у адрозненне ад расійскага нобелеўскага лаўрэата, фізіка Жарэса Алфёрава.

Мікола Бугай

0
Саука ды Грышка / Адказаць
09.11.2015 / 10:23
...а в резиденцию мировую звезду пригласили ?
0
Нати / Адказаць
09.11.2015 / 12:20
Очень эффектная женщина Фанни Ардан.Из всех знаменитых женщин ее возраста,на мой взгляд,она самая ошеломляющая.Даже Кристи Бринкли на ее фоне меркнет.
0
leikobel / Адказаць
09.11.2015 / 13:17
Я ганаруся тым, што я - перакладчык з францускай мовы! Маё шанаванне, пані Ардан!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру