На гэтым тыдні атлантычныя цыклоны, рухаючыся па поўначы Еўропы, надзейна перакрыюць дарогу холаду. А атмасферныя франты прынясуць дажджы і цёплае паветра Атлантыкі, так што на гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца сырое і ветранае надвор'е, з тэмпературным фонам на 3—5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Beata Stampachova, WLL

Beata Stampachova, WLL

Пра гэта распавяла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

10 лістапада, у аўторак, тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах узмоцніцца вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 3 + 8°С, максімальная днём 6 + 11°С, па паўднёвым захадзе да + 13°С.

У сераду, 11 лістапада, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 4 + 11°С, максімальная днём 7 + 14°С.

У чацвер, 12 лістапада, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 9°С, максімальная днём 5 + 12°С.

13 лістапада, у пятніцу, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 8°С, максімальная днём 5 + 11°С.

У выхадныя, 14-15 лістапада, у Беларусі чакаюцца часам дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 8°С, максімальная днём 5 + 11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?