Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным браць міждзяржаўныя крэдыты пад 7-8% і патрабуе мінімізаваць працэнты па прыцягнутых знешніх пазыках. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць ненарошчвання знешняга дзярждоўгу, запатрабаваў яго аптымізацыі. Гаворка ў прыватнасці ідзе аб мінімізацыі працэнтаў па прыцягнутых знешніх пазыках, у першую чаргу гэта тычыцца запазычанняў наступнага года. Аптымізацыя, у сваю чаргу, як ішла размова ў час дакладу, павінна быць накіравана на пошук унутраных крыніц для выканання абавязацельстваў — гэта даходы бюджэту, унутраны фінансавы рынак.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся аб'ёмамі дзярждоўгу, якія складваюцца сёння, і перспектывамі пагашэння. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на наступным годзе, бо ў гэтым сітуацыя, паводле яго слоў, праглядаецца. «Думаю, што і ў будучыні трохі нават лягчэй будзе», — мяркуе ён.

Што тычыцца крэдытаў, то кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошні час яму прапаноўваюць ўзгадніць той ці іншы міждзяржаўны крэдыт пад 7-8%. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі крэдыт, на пагашэнне якога прыйдзецца траціць золатавалютныя рэзервы, недапушчальны для дзяржавы, таму дакументы з такімі прапановамі адразу адпраўляюцца назад.

«Калі гэта камерцыйны крэдыт — іншая справа, 7-8% гэта нармальна. Але браць золатавалютныя рэзервы, такія грошы дарагія, я лічу непрымальным», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?