Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан з афіцыйным візітам. Афіцыйны візіт кіраўніка беларускага ўрада ў Пакістан пройдзе з 9 па 11 лістапада.

БелТА

БелТА

Чакаецца, што 10 лістапада адбудуцца сустрэчы Андрэя Кабякова з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Пакістана. На 11 лістапада запланавана правядзенне беларуска-пакістанскага бізнес-форуму. Таксама ў праграме візіту — адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

Пасля афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан Андрэй Кабякоў 11—12 лістапада наведае з рабочым візітам Турэцкую Рэспубліку. Мяркуецца сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Турцыі, а таксама топ-мэнэджарамі турэцкіх кампаній.

Андрэй Кабякоў выступіць з прывітальным словам на Беларускім інвестыцыйным форуме, які адбудзецца ў Стамбуле 12—13 лістапада. Пленарнае пасяджэнне будзе арганізавана ў фармаце панэльных дыскусій па такіх блоках, як макраэканоміка, інвестыцыйны клімат Беларусі. Пройдзе таксама прэзентацыя інвестыцыйных праектаў і пляцовак краіны. Акрамя таго, будзе праведзена кантактна-кааперацыйная біржа, пройдуць сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?