Па звестках, што мае ВВС, Егіпет пачаў ўласнае расследаванне версіі, паводле якой прычынай катастрофы лайнера з расійскімі турыстамі над Сінаем 31 кастрычніка было закладзенае ў яго выбуховае прыстасаванне.

Высокапастаўлены егіпецкі чыноўнік, які пажадаў застацца неназваным, сказаў у панядзелак карэспандэнту ВВС, што спецслужбы краіны вывучаюць усе варыянты, як выбуховае прыстасаванне магло патрапіць у багажны адсек самалёта.

Па словах чыноўніка, супрацоўнікі спецслужбаў вывучаюць усе запісы з камер сачэння ў багажным аддзяленні аэрапорта Шарм-эш-Шэйха, але пакуль не ўбачылі нічога падазронага. Акрамя таго, яны дапытваюць работнікаў аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0