Нацыянальны банк Беларусі на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў аўторак у Цэнтральным сховішчы, паказаў новыя беларускія грошы. Яны паступяць у абарачэнне не раней за ліпень 2016 года.

Прэзентацыя пачалася з манеты самага малога наміналу — 1 капейкі. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко распавёў, што яна выраблена са сплаву сталі і пакрыта меддзю, таму мае чырвоны колер, як і манеты наміналам 2 і 5 капеек. Манеты наміналам 10, 20 і 50 капеек выпушчаныя са сталі і пакрытыя меддзю і латунню, таму маюць жоўты колер.

Пры дэманстрацыі купюр супрацоўнікі Нацбанка распавялі, дзе былі вырабленыя новыя беларускія грошы. Манеты былі адбітыя ў Літве і Славаччыне. Купюры аддрукаваныя фірмай «Томас дэ ля Ру» — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнот, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі.

Дэнамінацыя будзе самай буйной у гісторыі краіны — у 10 тысяч разоў. У Беларусі з'явяцца новыя купюры (7 наміналаў) і манеты (8 наміналаў). Самая буйная купюра — 500 рублёў (цяперашнія 5 мільёнаў). Самая дробная манета — 1 капейка (цяперашнія 100 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?