Цела 66-гадовай пенсіянеркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці знойдзена ў доме па вуліцы Маўчанскага ў Магілёве. Заведзена крымінальная справа за забойства.

Следствам устаноўлена дачыненне да здзяйснення гэтага злачынства 25-гадовага сына загінулай. Мужчына пражываў у кватэры разам з маці, паведамілі ў СК.

У маі гэтага года жанчына выказала незадаволенасць ладам жыцця сына, адбыўся канфлікт, падчас якога падазраваны нанёс маці ўдары па галаве. Ад атрыманых пашкоджанняў пенсіянерка памерла, а мужчына схаваў цела ў ванным пакоі, дзе яно і праляжала амаль паўгода. Каб трупны пах не адчулі суседзі, сын паспрабаваў загерметызаваць вентыляцыйныя адтуліны, шчыльна зачыніў дзверы і абклеіць іх скотчам.

Падазраваны затрыманы, ён пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?