Вярхоўны суд канчаткова пацвердзіў законнасць указа прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб засакрэчванні асабістых страт мінабароны падчас спецаперацый у мірны час.

Такім чынам суд адхіліў апеляцыйную скаргу адвакатаў, журналістаў, а таксама раней абвінавачанай у дзяржаўнай здрадзе жыхаркі горада Вязьма Смаленскай вобласці Святланы Давыдавай (яе справа пасля была закрытая).

Заяўнікі, у прыватнасці, настойвалі, што ў артыкуле 5 закона аб дзяржтайне ўтрымліваецца закрыты спіс тыпаў звестак, якія могуць быць абвешчаныя сакрэтнымі, у тым ліку колькасць войскаў — але звесткі пра страты самі па сабе не выдаюць таямніцу аб колькасці падраздзяленняў або ўсёй арміі.

У жніўні Вярхоўны суд прызнаў прэзідэнцкі ўказ законным.

28 мая гэтага года Уладзімір Пуцін сваім указам унёс змены ў пералік сакрэтных звестак.

Паводле паправак, да дзяржтайны цяпер належаць і звесткі мінабароны, якія раскрываюць страты асабовага складу ў ваенны час і ў мірны час у перыяд правядзення спецыяльных аперацый. У рэдакцыі закона ад 1995 года да дзяржтайны адносіліся толькі звесткі, якія раскрываюць страты асабовага складу ў ваенны час.

За разгалашэнне інфармацыі пра страты мінабароны Расіі ў мірны час цяпер пагражае крымінальны пераслед па артыкуле «Дзяржаўная здрада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?