Прэзідэнт ЗША Барак Абама стаў першым дзейным кіраўніком дзяржавы, які з'явіўся на вокладцы ўплывовага амерыканскага ЛГБТ-часопіса Out, дзе яго прызналі «саюзнікам года» — грамадскім дзеячам, які паспяхова абараняў правы сэксуальных меншасцяў.

У рэдакцыі адзначылі прыхільнасць Абамы абароне раўнапраўя грамадзян краіны.

Асабліва калектыў Out захапіла рэакцыя прэзідэнта на рашэнне Вярхоўнага суда прызнаць законнымі аднаполыя шлюбныя саюзы на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Тады, у чэрвені, Абама заявіў, што гістарычнае рашэнне прыйшло як удар маланкі, і назваў гэты вердыкт вялікай перамогай для Амерыкі.

«На працягу дзесяцігоддзяў нашы браты і сёстры змагаліся за прызнанне і роўнасць», — цытуе прэзідэнта выданне.

Рэальнае ўвасабленне рашэння суда часам сутыкалася з цяжкасцямі на месцах: асаблівую вядомасць з праціўнікаў гей-шлюбаў атрымала чыноўніца з Кентукі Кім Дэвіс, якая вырашыла апынуцца на лаве падсудных, чым паспрыяць фармалізацыі любоўных адносін асоб аднаго полу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?