Мастака Пятра Паўленскага, які раней падпаліў дзверы будынка ФСБ на Лубянцы, адправілі пад арышт у СІЗА да 8 снежня

фота Яўгенія Фельдмана, Коммерсант

фота Яўгенія Фельдмана, Коммерсант

Таксама на пасяджэнні Паўленскі запатрабаваў абвінаваціць сябе ў тэрарызме «Калі прытрымлівацца логікі, то што я зрабіў - гэта тое ж самае, што зрабілі «крымскія тэрарысты» [Сянцоў і Кольчанка, абвінавачаныя нібы за падпал офіса «Адзінай Расіі» ў Сімферопалі], я патрабую таксама вінаваціць мяне ў тэрарызме», - сказаў ён у судзе. Пасля гэтага мастак сказаў, што будзе маўчаць да таго часу, пакуль яго патрабаванне не будзе выканана.

У ноч з 8 на 9 лістапада Паўленскі падпаліў дзверы будынка ФСБ на Лубянцы. 

Паўленскага затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні дробнага хуліганства. Пазней распачалі крымінальную справу па артыкуле «вандалізм», мастака адправілі ў следчы ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?