007: Спектр
Жанр: баявік, трылер, прыгоды
Рэжысёр: Сэм Мендэс
У ролях: Дэніэл Крэйг, Крыстаф Вальц, Леа Сейду, Моніка Белучы, Наомі Харыс, Бэн Уішаў, Дэйв Баціста, Эндру Скот, Роры Кінер
Вялікабрытанія, ЗША, 148 хв.
Адзнака: 7,5

У Мехіка Джэймс Бонд прадухіляе тэракт, а пасля ў Рыме сутыкаецца з Люсіяй Скіярай, прыгожай удавой забітага ім злачынцы.

Употай з'явіўшыся на сакрэтную нараду, Бонд раскрывае таямніцу існавання арганізацыі «Спектр» і яе кіраўніка. Тым часам у Лондане новы кіраўнік цэнтра па пытаннях бяспекі ставіць пад сумнеў працу агента 007 і адмаўляе важнасць МІ-6. Нягледзечы на гэта, Бонд выпраўляецца на пошукі Мадлен Суон, дачкі свайго даўняга ворага, якая можа дапамагчы яму знішчыць «Спектр».

Гэта 24-ты фільм з серыі пра брытанскага агента Джэймса Бонда, героя раманаў Яна Флемінга (1908—1964). Ролю Бонда ў чацвёрты раз выканаў Дэніэл Крэйг. Роля новай дзяўчыны і напарніцы дасталася французскай зорцы Леа Сейду («Жыццё Адэль», «Прыгажуня і пачвара»). У стужцы таксама з'яўляецца італьянка Моніка Белучы ў ролі ўдавы.

Ролю галоўнага злачынцы, кіраўніка арганізацыі «Спектр» Эрнста Блофельда, які марыць кіраваць светам шляхам аб'яднання выведак усіх магутных дзяржаў, выканаў аўстрыец Крыстаф Вальц. На яго рахунку ўсе знакавыя ўзнагароды све- ту кіно: «Оскар» і «Залаты Гло- бус» за «Бясслаўных вырадкаў» (2009) і «Джанга вызваленага» (2012) Квенціна Таранціна, а таксама нядаўняя роля ў біяграфічнай драме пра Маргарэт Кін у «Вялікіх вачах» (2014) Бёртана.

Супершпіён Бонд, як заўжды, выходзіць жывым з любой складанай сітуацыі, паспяваючы выратаваць сваю дзяўчыну і ўвесь свет. Аднак з перазапускам бандыяны з Дэніэлам Крэйгам сюжэт дадаюць і асабістую лінію героя. Цяпер гэта тэма сям'і — бацькі і няроднага брата, які стаў на кепскі шлях.

«Гэта гісторыя пра спадчыну, пра тое, што застанецца пасля цябе, калі ты пражыў усё жыццё ў цяні, як Бонд»,— адзначыў рэжысёр Сэм Мендэс.

Падзеі фільма адбываюцца ў Лондане, Мехіка, Рыме, а таксама ў Марока і Аўстрыі. Стужка насычаная захапляльнымі краявідамі і выглядае надзвычай стылёва. Яна спадабаецца аматарам фільмаў пра невынішчальных герояў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?