11.11.2015 / 16:18

Лукашэнка падпісаў таямнічы дэкрэт «аб дэпазітах»; змест невядомы 14

Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў дэкрэт № 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)».

Дакумент сёння уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў, аднак тэкст яго пакуль не апублікаваны і яго змест невядомы.

Пры гэтым сёння ж прэс-служба Нацыянальнага банка паведаміла, што раніцай 12 лістапада адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Тараса Надольнага «Аб некаторых пытаннях функцыянавання фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь».

0
Таня / Адказаць
11.11.2015 / 16:27
Рэд. Дзякуй :)))
0
wik / Адказаць
11.11.2015 / 16:37
будуць грабиць @
0
Недапетрасян / Адказаць
11.11.2015 / 16:58
"Дайцягрошай". І тое, што вымантачвалі з банкаскрыняў на пагулянкі, - ня вашае. Народнае. А вы - не народ. Так і вот. І хто врот?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру