11.11.2015 / 16:22

У Мінску знойдзены выкрадзены ў Маскве «БМВ Х6», яго набыў добрасумленны пакупнік 1

Інспектарамі міжраённага рэгістрацыйнага аддзела ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы знойдзена машына «БМВ Х6», якая лічылася ў вышуку маскоўскай паліцыяй. Цяпер па гэтым факце яшчэ праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. 

Як паведамляе ГУУС, цяперашні ўладальнік машыны нават не падазраваў, што нядаўна набыў крадзенае аўто, прычым па вельмі нізкай цане (прыблізна 20 тысяч долараў ЗША). Высветлілася, што машыну мінчанін купіў праз пасрэдніка, якому проста перадаў грошы, не пагутарыўшы з папярэднім уладальнікам. Мужчыну толькі далі тэхпашпарт на вываз «БМВ» у Беларусь. 

Праблемы пачаліся пры праходжанні зверкі аўтамабіля для пастаноўкі на ўлік. Інспектары заўважылі, што літары і лічбы ідэнтыфікацыйнага нумара пад капотам нязначна, але адрозніваліся сваімі памерамі. 

Падчас праверачных мерапрыемстваў аператыўнікі і супрацоўнікі ДАІ падчас зверкі аўто для зняцця і пастаноўкі на ўлік высветлілі, што «БМВ Х6», прыгнаны па дакументах з Казахстана, быў з перабітымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі. У выніку чаго ўстаноўлена, што гэта аўто выкрадзена ў жыхара Масквы і знаходзіцца ў вышуку. 

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні пасрэдніка, які прадаў машыну. Таксама робяцца захады па вяртанні аўтамабіля яе ўладальніку ў Расію.

0
ваца / Адказаць
11.11.2015 / 18:25
Грошы пшык. Не набывайце ничаго у расейских жуликау
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру