У Беларусі — чарга на ўсынаўленне дзяцей да трох гадоў, паведаміў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык. 

Паводле яго слоў, усынавіцелі аддаюць перавагу дзецям да трох гадоў, аднак такіх дзяцей менш, чым ахвотных іх усынавіць. 

«Мы не можам задаволіць жаданне людзей усынаўляць дзяцей да трох гадоў, — сказаў Якжык. — Мы можам гаварыць пра чаргу ці конкурс сярод бацькоў, але гэта не праблема». 

Мінадукацыі плануе прапанаваць распрацаваць міждзяржаўны дагавор з Расійскай Федэрацыяй, які б дазволіў грамадзянам Беларусі ўсынаўляць дзяцей да трох гадоў у Расіі. 

Паводле слоў намесніка міністра, у Беларусі ўсынаўляюць 500—600 дзяцей штогод. Магчыма, з памяншэннем дзіцячага насельніцтва сёлета колькасць усыноўленых дзяцей будзе меншая, але не значна, сказаў Якжык. 

Цяпер у беларускіх сем'ях жыве прыкладна сем тысяч усыноўленых дзяцей. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?