11.11.2015 / 17:49

Студэнты БДУ сабралі 2,5 тысячы подпісаў супраць платных пераздач і аднеслі іх рэктару 15

Каля дзвюх з паловай тысяч студэнтаў БДУ за тыдзень падпісаліся пад петыцыяй супраць платных адпрацовак, якія неўзабаве мусяць увесці ва ўніверсітэце. 

Сёння некалькі актывістаў занеслі гэтую петыцую ў канцылярыю БДУ, дзе яе зарэгістравалі і паабяцалі перанакіраваць рэктару. 

«Гэта будзе крок назад, мы ж толькі ўступілі ў Балонскі працэс, а тут платныя пераздачы, — абгрунтоўвалі свае дзеянні студэнты, — а калі ў кагосьці неадкладныя справы? Не атрымліваецца прыйсці на практычны занятак, то што?» 

Таксама студэнты асцерагаюцца «разнарадак», у выпадку якіх некалькі чалавек так ці інакш будуць пераздаваць прадметы за грошы. 

«Было б увогуле цудоўна, калі б за паспяховыя здачы нам даплочвалі грошы, — фантазіраваў адзін з аўтараў петыцыі, другакурснік Андрэй, — гэта быў бы большы стымул добра вучыцца, чым страх страціць грошы». 

Арцём Гарбацэвіч, фота Мікіты Недаверкава

0
Вадим / Адказаць
11.11.2015 / 18:16
До боли знакомые приемные, где в администрации БГУ с самими преподавателями обращаются как со скотом, пуская по бесконечным замкнутым кругам бумаговаляния! Кучка университетских бюрократов нагибает 25 тыс. студентов и преподавателей. Про БГУ уже много лет, либо плохое, либо ничего, стало быть БГУ мертв.
0
Дзёдзя / Адказаць
11.11.2015 / 19:38
Вадим, у БНТУ аналагічна :(
0
Няхлюй / Адказаць
11.11.2015 / 19:47
Палкоўніку Казуліну напішыце. Ён у Эўразьвязе ўплывовы - можа праз каго націсьне на каго трэба.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру