11.11.2015 / 18:09

РЧ пусціць хуткасны цягнік да Варшавы і Берліна: стаянка ў Брэсце зойме 28 хвілін замест дзвюх гадзін 5

Новы хуткасны цягнік Talgo запусцяць ад Масквы да Берліна 1 чэрвеня 2016 года, паведамляе агенцтва «Масква» са спасылкай на кіраўніцтва РЖД.

Цягнік будзе курсіраваць па маршруце Масква-Мінск-Варшава-Берлін. Дзякуючы арыгінальнаму механізму колавай пары мяняць колавыя каляскі ў Брэсце больш не прыйдзецца — яна аўтаматычна зменіць свой памер і падстроіцца пад вузейшую еўрапейскую каляіну.

Такім чынам, час стаянкі ў Брэсце скароціцца з дзвюх гадзін да 28 хвілін. Плануецца, што адлегласць да Берліна ад Масквы новы цягнік будзе пераадольваць за 19 гадзін.

ЗМ

0
Сэмен / Адказаць
11.11.2015 / 18:33
Не иначе как на предмет спешной эвакуации друзей Шрёдера.
0
321-бах / Адказаць
11.11.2015 / 18:47
Да гэтага часу расейцаў ужо перастануць пускаць у Берлін.
0
пилка / Адказаць
11.11.2015 / 18:51
всё равно дороже самолета
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру