11.11.2015 / 18:41

Трох расійскіх казакоў, якія бушавалі у Пінску, у Беларусі асудзілі на тры гады калоніі 17

Прысуд учора вынес суд Пінскага раёна і горада Пінска.

Удзельнікі коннага паходу Масква-Берлін

У ліпені гэтага года праз тэрыторыю Беларусі праходзіў шлях казацкага коннага паходу Масква-Берлін. 

Калі расійскія казакі былі ў Пінску, трое з іх пачалі чапляцца да мясцовай дзяўчыны, за якую заступіўся яе хлопец. 

У выніку «казакі» яго збілі, а разам з тым учынілі пагром у будынку інтэрната аграрна-тэхналагічнага Пінскага каледжу.

За гэта расіян затрымалі і выставілі ім абвінавачанні ў злосным хуліганстве.

І вось, праз чатыры месяцы суд Пінскага раёну і горада Пінска вынес прысуд у дачыненні да казакоў: старэйшы з іх на тры гады адправіцца ў калонію строгага рэжыму, самы малодшы, якому няма 18 гадоў, — у выхаваўчую калонію. 

Прысуд яшчэ можна абскардзіць.

Арцём Гарбацэвіч 

0
Слава Беларусi!!! / Адказаць
11.11.2015 / 18:45
Мала далi. Гоу хоу, арыйчыкi! Кiзякi не з'яуляюцца нацыянальнай адметнасцю Беларусi.
0
Леонид Ильич / Адказаць
11.11.2015 / 18:56
Якая цудоуная навiна.
0
данута / Адказаць
11.11.2015 / 18:56
карать,карать ордынских хамов
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру