Дзярждума РФ прыняла ў трэцім чытанні прэзідэнцкі законапраект, які забараняе прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыяламі тэксты Бібліі, Карана, Танаха і Ганджура.

Законапраект быў прыняты аднагалосна. Тэкст дакумента падтрымалі ўсе думскія фракцыі і прадстаўнікі ўсіх чатырох закранутых імі рэлігійных плыняў. Цяпер законапраект павінен атрымаць падтрымку Савета Федэрацыі.

Дакумент унёс у Дзярждуму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У тлумачальнай запісцы да законапраекта гаварылася, што ён дасць магчымасць забяспечыць роўную павагу да сусветных традыцыйных рэлігій.

Падставай для ўнясення законапраекта стала рэзананснае рашэнне сахалінскага суда, які прызнаў экстрэмісцкай кнігу пра мусульманскія малітвы.

Пастанову раскрытыкаваў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, неўзабаве пасля чаго яе было скасавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?