Ці можна напісаць агульнанацыянальную дыктоўку, знаходзячыся на Канарскіх выспах? Ці ў Антарктыдзе? Ці на Камчатцы?

Натуральна. Галоўнае – мець доступ да інтэрнэту. 23 сакавіка у 11.00 на сайце «Нашай Нівы» стартуе віртуальная відэадыктоўка. Легендарная беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка прачытае тэкст прадмовы да зборніка «Дудка беларуская» ў нашым інтэрнэт-эфіры.

Відэадыктоўка будзе даступная ў двух фарматах – праз сэрвіс YouTube, а таксама ў выглядзе файлу, прыдатнага для спампоўваньня на кампутар (на сайце зьявіцца адпаведная спасылка).

Вядома, найлепей пісаць дыктоўку не насамоце, а зь сямейнікамі, сябрамі, у гурце аднадумцаў. У Менску, Горадні, Віцебску, Магілёве будзе ладзіцца калектыўнае напісаньне дыктоўкі - болей пра гэта можна прачытаць на нашым сайце.

Але калі вы ня маеце магчымасьці прысутнічаць там, то ласкава запрашаем вас напісаць дыктоўку з дапамогай інтэрнэту. Бадай, найперш з гэтай магчымасьці скарыстаюцца тыя, хто жыве ў аддаленых рэгіёнах краіны ці знаходзіцца і па-за межамі бацькаўшчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?