У Брэсце 11 лістапада пасля цяжкай хваробы на 78-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст БССР, акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Канстанцін Перапяліца. 

У 1965 годзе ён скончыў тэатральную студыю пры Украінскім дзяржаўным драматычным тэатры імя Івана Франко ў Кіеве. З 1966 года працаваў у трупе Брэсцкага драматычнага тэатра.

У 1976 годзе яму было прысвоена званне заслужанага артыста БССР.

За сваё творчае жыццё ён сыграў каля 100 роляў. Іграў у спектаклях: «А зоры тут ціхія» (Васкоў), «Трыбунал» (Цярэшка), «Варвары» (Манахаў), «Дон Кіхот» (Санча Панса), «Іграй, Ёсіле, іграй» (Тэўе), «Рэвізія» (Земляніка), «Жаніха выклікалі?» (Тамбоўскі), «Шалёныя грошы» (Кучумаў),»Загроўскі расказвае» (Загроўскі), «Барскія выдумкі» (Ласукоў), «На дне» (Лука). 

Здымаўся ў фільмах: «Дзяржаўная мяжа», «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Астравы на далёкіх азёрах», «Мы — хлопцы жывучыя», «Цягнікі рэвалюцыі», «З 13 да 15» (Італія), «Палігон «Зорная рака».

Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Напісаў кнігу ўспамінаў пра акцёраў «Галера святых і грэшных», раманы «Камянецкая сага», «Вялікія белыя птушкі», «Мыс забытых людзей».

Як паведамілі у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, развітанне з Канстанцінам Перапяліцам адбудзецца 13 лістапада ў 10.00 у тэатры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?