11.11.2015 / 21:11

Пяскоў абверг паведамленне Reuters пра дачку Пуціна 3

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленне агенцтва Reuters пра дачку Уладзіміра Пуціна, грунтуючыся на заяве старшыні праўлення «Газпрамбанка» Андрэя Акімава, які пацвердзіў, што не перадаваў журналістам ніякую інфармацыю і не валодае ёю.

Раней агенцтва Reuters распаўсюдзіла паведамленне, у якім са спасылкай на Акімава сцвярджаецца, што кіраўнік навуковай арганізацыі «Иннопрактика» Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой расійскага прэзідэнта.

«Я магу абвергнуць інфармацыю, якая была выкладзеная ў Reuters, вось яе я магу абвергнуць, прычым ужо з пэўнай заявай Акімава. Таму што ў Reuters было ўказана, што Акімаў сказаў, што нейкая грамадзянка з'яўляецца дачкой Пуціна. Вось гэта я магу абвергнуць, грунтуючыся на яго ж абявржэнні», — заявіў у аўторак Пяскоў.

«А што тычыцца дачок. Хто з'яўляецца дочкамі Пуціна, я вам сказаць не магу, бо не маю такой інфармацыі і не павінен мець, таму што гэта не ўваходзіць у мае службовыя абавязкі», — падкрэсліў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

0
Леонид Ильич / Адказаць
11.11.2015 / 21:50
Дурку включил, царство лжи.
0
Русафоб, Змагар, Свядомы / Адказаць
11.11.2015 / 21:59
Не няма у яго дачкi , ён жанаты на рсфср, а яна бясплодная
0
Вы гаворыце не можа быць!? , а мы гаворым - Можа! / Адказаць
11.11.2015 / 22:04
Фiльм "Не можа быць!" : " Кiса, мышка, рыбка, дзе дочка? -Якая дочка? А-а, не, то быу хлопчык.....Хло-п-чык?......"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру