Мінскія ўнівермагі ў лістападзе прапануюць пакупнікам скідкі 15—20%, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Так, у ААТ «ГУМ» 12 лістапада скідка на жаночы, мужчынскі асартымент адзення і абутку складзе 20%, 19 лістапада на дзіцячае адзенне, абутак, цацкі, канцтавары — 17%, 26 лістапада на ўсе нехарчовыя тавары — 20%.
На 17% танней можна будзе набыць 14 і 28 лістапада ўсе нехарчовыя тавары ў ААТ «ЦУМ Мінск».
Скідку 20% на ўсе нехарчовыя тавары прадаставіць 11, 18 і 25 лістапада ТАА «ГД «На Нямізе».
Скідку ў такім жа памеры на ўсе нехарчовыя тавары прапануе пакупнікам 17 і 24 лістапада ГКУП «Універмаг «Беларусь».
Ва УП «Кірмаш» 11, 18 і 25 лістапада скідка на ўсе нехарчовыя тавары складзе 15%.