Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю »Расійскай газеце» заявіў, што рана ці позна давядзецца прыняць рашэнне аб павелічэнні пенсійнага ўзросту.

«Зразумела, што нам рана ці позна давядзецца прымаць рашэнне аб тым, каб пенсійны ўзрост павялічваць — ва ўсім свеце расце працягласць жыцця, расце і ўзрост выхаду на пенсію. Гэта аб'ектыўны працэс. Толькі забягаць наперад не трэба. Таму мы пакуль рашэнняў ніякіх не прынялі. Але ўжо калі гэта рабіць, то пачынаць з тых, хто да гэтага маральна гатовы», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, пры прыняцці рашэння аб павелічэнні пенсійнага ўзросту дзяржслужачых улады зыходзілі з таго, што яны гатовыя працаваць даўжэй, чым некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. «Законапраект падрыхтаваны, унесены. У ім прадугледжана этапнасць пераходу да новага перыяду выхаду на пенсію ў 65 гадоў для дзяржаўных служачых», — нагадаў прэм'ер.

Ён таксама распавёў, што не ўсе дзяржслужачыя ўспрынялі такую навіну з радасцю.

«Калі вы думаеце, што ўсе дзяржаўныя служачыя гэтаму ўзрадаваліся, то гэта не так. Зноў жа ўсё залежыць ад таго, якую пазіцыю займае чалавек. Для кагосьці важна працаваць як мага даўжэй, захоўваць сваю прафесійную запатрабаванасць, і гэта не абавязкова нейкія вялікія начальнікі. Гэта могуць быць людзі, якія займаюць цалкам сціплыя пазіцыі, але яны хочуць працаваць доўга і грошы зарабляць, проста быць запатрабаванымі. Хтосьці пабудаваў сваё жыццё трошкі інакш: думае пра тое, як у 55 або ў 60 гадоў сысці на пенсію, займацца ўнукамі, ездзіць на дачу. І гэтая пазіцыя заслугоўвае павагі», — дадаў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0