Акружаная з усіх бакоў іншымі краінамі — членамі Шэнгенскага пагаднення Швецыя абвясціла аб часовым вяртанні памежнага кантролю ў сувязі з рэкордным наплывам мігрантаў.

Як адзначыў кіраўнік МУС Андэрс Ігеман, наплыў перасяленцаў паставіў пад пагрозу грамадскую бяспеку ў каралеўстве.

Праверкі на межах пачнуцца ў чацвер днём. Гэтая працэдура будзе доўжыцца 10 дзён.

Пры гэтым пра перакрыццё межаў гаворка не ідзе: шведскія памежнікі будуць правяраць пасажыраў цягнікоў, паромаў і аўтобусаў, якія ўязджаюць з Даніі і Германіі.

У гэтым годзе на 9,5 мільёнаў жыхароў Швецыі прыйдзецца амаль 200 тысяч новых мігрантаў.

Як кажуць аналітыкі ў каралеўстве, прыток перасяленцаў выклікаў прырост рэйтынгу партыі «Шведскія дэмакраты», якая стаіць на антыімігранцкіх пазіцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?