Прэзідэнт ЗША Барак Абама павіншаваў прэзідэнта М'янмы і былога кіраўніка ваеннай хунты Тэйн Сейна з правядзеннем «свабодных і сумленных выбараў» у мінулую нядзелю.

На ўсеагульных выбарах у М'янме апазіцыйная партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» набрала амаль 90% галасоў выбаршчыкаў. Лідар Лігі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы заявіла, што ў яе партыі будзе дастаткова галасоў, каб сфармаваць першы ў гісторыі краіны дэмакратычны ўрад.

Кіраўніцтва арміі М'янмы ўжо паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» аб гатоўнасці супрацоўнічаць з новым урадам краіны.

Міжнародныя назіральнікі ў цэлым станоўча ацанілі правядзенне выбараў. Прэзідэнт Тэйн Сейн паабяцаў ажыццявіць мірную перадачу ўлады новаму ўраду.

Паводле канстытуцыі краіны, Аун Сан Су Чжы не зможа заняць пасаду прэзідэнта, так як яе апошні муж - брытанец, а ў сыноў замежныя пашпарты. Аднак заявіла, што ў яе будзе магчымасць прымаць ключавыя рашэнні.

«Нацыянальная ліга за дэмакратыю» ужо выйгравала выбары ў Бірме (цяперашняя М'янма) ў 1991 годзе, але вынікі выбараў былі ануляваныя ваеннай хунтай, а Аун Сан Су Чжы была арыштаваная. У агульнай складанасці яна правяла ў турме і пад хатнім арыштам каля 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?