Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце Кіева да дэфолтнага ўзроўню «D».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Паводле паведамлення, агенцтва панізіла рэйтынг пасля таго, як Кіеў не пагасіў еўрааблігацыі на суму 250 млн даляраў і з улікам будучай пратэрміноўкі па еўрабондах на суму 300 млн даляраў.

Як паведамлялася, 5 лістапада спецыяльны камітэт крэдытораў не падтрымаў ўзгодненыя Міністэрствам фінансаў і КГГА ўмовы рэструктурызацыі еўрааблігацый Кіева на 550 млн даляраў.

Раней «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе паведаміў, што ўкраінскія ўлады разлічваюць дасягнуць пагаднення па рэструктурызацыі еўрааблігацый Кіева на 550 млн даляраў без папярэдняй згоды камiтэта крэдытораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?