Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)».

Тарас Надольны адзначыў, што ў рамках дэкрэта два асноўныя моманты — дыферэнцыяцыя дэпазітаў на адкліканыя і безадкліканыя.

Для насельніцтва будзе прапанаваны механізм атрымання больш высокага даходу — з безадкліканых укладаў. Ён гарантуе больш высокую прыбытковасць. Са згоды банка магчыма датэрміновае скасаванне безадкліканага ўкладу. «Але гэта будзе ў выключных выпадках па вельмі сур'ёзных асабістых абставінах укладчыка», — сказаў Надольны.

Паводле ацэнак Нацбанка ўзровень ставак па безакдліканых дэпазітах будзе 25-30%. «Верхняя мяжа — стаўка па дэпазітах грашовага рынку, ніжняя — стаўка рэфінансавання», — сказаў Надольны. Па адкліканых стаўка будзе больш нізкая, але ўмовы захаваюцца фактычныя такія як цяпер. «Дыяпазон будзе прыкладна 20—25%», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Яшчэ адна навіна свежага дэкрэта — гэта падаходны падатак. «Раней была палёгка па падаткаабкладанні прыбытку з дэпазітаў — падаходны не выплачваўся. Зараз новая норма накіравана на стымуляванне доўгіх дэпазітаў — даход з іх не будзе абкладацца падаходным», — растлумачыў Тарас Надольны.

Паводле яго слоў, «многія краіны гэты падатак спаганяюць, бо гэты даход нічым не адрозніваецца ад іншых відаў даходаў». «Тым больш цяпер, калі дзяржава скарачае сістэму льгот», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Па дзейных дагаворах умовы застануцца ранейшыя, але працэнты па іх могуць знізіцца, папярэдзіў Надольны.

«Мэта прыняцця дэкрэта ніяк не атрыманне дадатковых даходаў у бюджэт. Мэта — вызваленне асобных укладаў з-пад ільгот і стымуляванне доўгіх дэпазітаў», — адзначыў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

«Аб'ём паступленняў у бюджэт будзе нязначным. Усяго ў Беларусі 285 трлн рублёў тэрміновых дэпазітаў, 80% з іх — на тэрмін да года. Арыфметычна палічыць нескладана», — адзначыў Надольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?