Насельніцтву не трэба будзе падаваць дэкларацыі ў падатковую інспекцыю на даходы атрыманыя з працэнтаў па ўкладах у банках.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, каментуючы дэкрэт №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)».
«Банкі — падатковыя агенты. Пры выплаце даходаў фізічнай асобе яны будуць падатак спаганяць і пералічваць у бюджэт. Фізічным асобам у падатковай дэкларацыі гэта ўказваць не трэба будзе», — сказала Шаўчэнка.