У пятніцу, 13 лістапада, у продаж паступяць 700 квіткоў на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Баер» (24 лістапада, «Барысаў-Арэна», 20:00) — ад часткі сваёй білетнай квоты адмовіўся УЕФА.

Квіткі будуць трох цэнавых катэгорый:

1-я — 400 000 рублёў;
2-я — 250 000 рублёў;
3-я — 200 000 рублёў.

Квіткі паступяць у продаж у касах «Барысаў-Арэны», а таксама будуць прадавацца ў мінскім офісе «Тыкетпро» (Мінск, пр. Машэрава, 25, хол першага паверха).

Абмежаванне па продажы — два квіткі ў адны рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?