Будаваць спартыўныя аб'екты і басейны трэба проста, танна і якасна. Гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе наведвання новага шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Мандарын» у Мінску.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бясплатна, за кошт бюджэту аб'ектаў дзяржаўных формаў уласнасці створана дастаткова.

«Падобныя палацы каштуюць дорага, і, адпаведна, паслугі — дарагія, што людзі павінны дакладна разумець», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, цяпер трэба будаваць звычайныя, абсалютна танныя басейны і спартыўныя аб'екты. Ён даручыў у бліжэйшы час падрыхтаваць праекты недарагіх басейнаў і спартыўных комплексаў. «Усё павінна быць проста, танна, прыгожа і якасна», - лічыць кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што якасць - самы галоўны фактар.

Ён таксама сказаў, што спартыўныя аб'екты павінны быць цалкам загружаны.

«Спартыўныя аб'екты павінны быць цалкам загружаныя з раніцы да позняга вечара, каб людзі маглі займацца спортам ў зручны для іх час», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён даручыў прапрацаваць магчымасць стварэння айчыннага абсталявання для трэнажорных залаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?