Сёння сайт lenta.ru паведаміла, што вядомы расійскі каментатар Аляксей Андронаў адхілены ад эфіру тэлеканала «Матч ТВ». Не так даўно ў ФСБ паступіў запыт з просьбай праверыць выказванні Андронава на экстрэмізм.

Скандал стаў разгарацца пасля 5 лістапада, калі Андронаў пакінуў у твітары наступны запіс: «Вся швондеровщина, мерзость, нечисть, любители Новороссии, Русского мира и прочие клошары отсюда вычищены. Жрите свое дерьмо в другом месте».

Андронаў ніколі не хаваў сваёй палітычнай пазіцыі. Ён выступае ў падтрымку Украіны, асуджае анексію Крыма, а Салаўёва і Кісялёва называе фашыстамі.

Выказваўся ён і адносна Пуціна: «Чаго хоча Пуцін? Вечнай улады і вечнага жыцця, але гэтаму не бываць».

Ці іншы допіс з твітара Андронава: «Папярэджваю — кожны твіт на карысць тэрарыстычных дзяржавы Навароссіі — гэта бан. Не марнуйце сілы. Украіна — непадзельная».

Тым не менш Андронаў ніколі не блытаў сваё прыватнае меркаванне і працу. Нічога падобнага ў тэлеэфірах ён, натуральна, не дазваляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?