12.11.2015 / 12:45

Сын гродзенскага ваенкама вучыцца ў інстытуце ФСБ і ездзіць на машыне са сцягам «Наваросіі» даслаў чытач 50

Гэтая машына са сцягам г.зв. «Наваросіі» за лабавым шклом належыць Аляксею Кучару, гродзенскаму хлопцу, які вучыцца ў інстытуце пагранічнай службы ФСБ Расіі.

Бацька Аляксея — былы дэпутат Ашмянскага раённага савета дэпутатаў і дзейны начальнік накіравання прызыву на вайсковую службу ў ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці, палкоўнік Сяргей Кучар. 

Сяргей Кучар леваруч, фота старое — тут ён яшчэ падпалкоўнік

Некалькі гадоў таму ягоны сын паступіў на вучобу ў Маскву. Відаць, там ідэй «Рускага свету» Аляксей і нахапаўся. 

Аляксей Кучар, фота са старонкі «УКантакце»

У тэлефоннай размове Аляксей пацвердзіў, што машына належыць яму. Але хлопец адмовіўся каментаваць сцяг г.зв. «Наваросіі» у салоне, сказаўшы, што не будзе ні перад кім справаздачыцца. 

Аляксей Кучар у спартовай майстарцы «ФСБ Расіі». Фота са старонкі УКантакце.

А ў адказ на словы, што ён — будучы беларускі афіцэр і мусіць падтрымліваць афіцыйны курс (Лукашэнка не прызнаў ніякіх «Наваросій»), Аляксей сказаў — «Нічога страшнага, што не прызнаў».

Нядаўна «Наша Ніва» таксама пісала, што ў Гродзенскай вобласці дейнічаюць адразу пяць праваслаўных «вайскова-патрыятычных» клубаў для моладзі, дзе з дзецьмі займаюцца непрыхаваныя носьбіты «Рускага свету». 

АЯ

0
пытанне / Адказаць
12.11.2015 / 12:51
А што КаГэБэ?
0
МН / Адказаць
12.11.2015 / 12:51
Жанр палітычнага даносу жывы? У «НН» напісаў Мікола Дзядок, яму адказвае рэдактар http://nn.by/?c=ar&i=159721 І такіх кучараў мноства. Гэта да іх раіць нам звяртацца па дапамогу сп. Дынька?
0
Модерн / Адказаць
12.11.2015 / 12:54
Вот и поводя для политического доноса: - хочу знать, как накажут эту тётку за такое обращение с оружием. - как с идеологической подготовкой в гродненском военкамате, раз сынок пошел к врагам учиться?!
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру