Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне неабходна яшчэ больш папулярызаваць заняткі фізкультурай і спортам, здаровы лад жыцця.

На гэта ён звярнуў увагу сёння, наведваючы новы шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мандарын» у Мінску.

«Гэта — сапраўдныя фабрыкі здароўя. Чым больш людзей будзе тут, тым менш у бальніцах і аптэках. І дзяржаве гэта будзе танней», — заявіў ён.

На яго думку, у Мінску і ў цэлым у краіне павінна быць больш спартыўных аб'ектаў крокавай даступнасці. Прычым, гаворка ідзе не толькі аб спартыўных залах, але і аб спартыўных збудаваннях на адкрытых пляцоўках, веладарожках.

Пры гэтым ён звярнуў увагу чыноўнікаў на тое, што цэны паслуг у спартыўных аб'ектах не павінны быць завоблачнымі. «Працаваць, вядома, трэба не ў страту, але і задзіраць кошты не трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?