12.11.2015 / 14:46

«Победа» не перамагла. «Белавія» дачынення да сітуацыі не мае 3

Расійскі лаўкостэр «Победа» (даччыная кампанія «Аэрафлота») заявіў, што першы замежны рэйс здзяйсняе 19 снежня па маршруце Масква — Браціслава. Хоць планы ў кампаніі былі на Мінск.

М. Стулов / Ведомости

«Але, на жаль, па жаданні самога аэрапорта або базавага перавозчыка нам не толькі не далі слотаў, але і прапанавалі практычна загараджальныя тарыфы на абслугоўванне. У нас мінімальны кошт квітка ніжэй, чым прапанаваны тарыф аэрапорта за абслугоўванне аднаго пасажыра», - казаў прадстаўнік «Пабеды» расійскаму выданню «Ведомости».

Прадстаўнік Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Аляксандр Караблікаў сказаў, што нічога не ведае пра перамовы паміж аэрапортам і «Победой». «Белавія» таксама сцвярджае, што не мае дачынення да сітуацыі.

«Авіякампанія не мае паўнамоцтваў, каб даваць альбо не даваць дазвол на палёты. Усе пытанні трэба накіроўваць у дэпартамент па авіяцыі», — адказалі ў прэс-службе кампаніі.

Высветлілася, што дакументы ад расійскага лаўкостэра толькі-толькі трапілі ў Дэпартамент па авіяцыі. 

«Для таго, каб дазволіць ці не дазволіць выконваць палёты, да нас павінен прыйсці цэлы пакет дакументаў на акрэдытацыю ў якасці авіякампаніі, якую прапанавалі да выканання рэйсаў авіяцыйныя ўлады Расіі, - распавёў tut.by дырэктар дэпартамента Уладзімір Косцін. - У дэпартамент дакументы прыйшлі толькі ўчора ўвечары, мы не паспелі іх яшчэ нават пачаць разглядаць».

У канцы кастрычніка Расавіяцыя сцвярджала, што «Победа» будзе лётаць з Масквы ў Мінск па два разы на дзень. Чакалася высокая загружанасць рэйсаў.

Сёння з Мінска ў Маскву лятаюць толькі «Белавія» (7 разоў на дзень) і «Аэрафлот» (5 разоў на дзень). Прычым кошты ў беларускай авіякампаніі ніжэйшыя.

Цяпер «Победа» рыхтуе ліст у Мінтранс з просьбай дапамагчы ў арганізацыі рэйсаў у Мінск.

УШ

0
Лётайце срюскi лоу-костам / Адказаць
12.11.2015 / 15:43
Гы-гы, Бяда прадае квiткi да Вены, але ляцiць да Братыславы, а адтюль аутобусамi да,канечнага пункту. За-шы-бiсь!
0
яя / Адказаць
12.11.2015 / 19:00
Наше государство не любит конкурентов, а вот запрещать все подряд - это пожалуста
0
Лумумба / Адказаць
12.11.2015 / 20:01
Если эту фигню не пустили на наш рынок, я только рад-меньше российской коррупции . Вообще нытьё и вопли по поводу и чаще без повода так называемых расийяк уже начинает приподнаедать
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру